Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 98

:
Belarusian - ББЧ
1 Псальм. Спявайце Госпаду новую песню, бо ўчыніў Ён цуды. Паратунак у правіцы Яго і ў руцэ святой Яго.
2 Госпад абвясціў Сваё збаўленне, на віду паганаў аб’явіў Ён Сваю справядлівасць.
3 Успомніў Ён пра міласэрнасць Сваю і пра праўду Сваю для дома Ізраэля. Убачаць усе канцы свету збаўленне Бога нашага.
4 Услаўляй гучна Бога, уся зямля, выбягайце, радуйцеся і грайце псальмы.
5 Грайце Госпаду на цытры, на цытры і з гукамі псальма.
6 На срэбных трубах і пад гукі рога спявайце гучна славу перад абліччам Госпада Валадара.
7 Хай шуміць мора і ўсё, што яго запаўняе, увесь сусвет і тыя, што ў ім пражываюць.
8 Хай рэкі плешчуць у далоні і разам радуюцца горы
9 перад Госпадам, бо прыходзіць Ён судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусвет па справядлівасці і народы па праўдзе.