Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 97

:
Belarusian - ББЧ
1 Госпад заваладарыў! Хай радуецца зямля, хай весяляцца шматлікія астравы.
2 Аблокі і туман навокал Яго; справядлівасць і закон гэта падмурак Яго пасаду.
3 Агонь ідзе перад Ім і паліць наўкола Яго непрыяцеляў.
4 Маланкі Яго асвятляюць сусвет: бачыць і трымціць зямля.
5 Горы, як воск, растапляюцца перад Госпадам, перад Госпадам сусвету.
6 Нябёсы вяшчаюць справядлівасць Яго, а ўсе народы бачаць Яго хвалу.
7 Хай пасаромяцца ўсе, што пакланяюцца ідалам і што выхваляюцца балванамі сваімі. Пакланіцеся Яму, усе анёлы Яго.
8 Чуе гэта і весяліцца Сіён, і радуюцца гарады Юды дзеля прысудаў Тваіх, Госпадзе.
9 Бо ты, Госпадзе, праслаўлены на ўвесь свет, надзвычайна ўзвышаешся Ты над усімі багамі.
10 Любіць Госпад тых, што ненавідзяць ліха; сцеражэ Ён душы святых, з рукі грэшніка вызваліць іх.
11 Для справядлівага ззяе святло, і для праўдзівых сэрцам радасць.
12 Цешцеся, справядлівыя, у Госпадзе, і вызнавайце памяць святасці Яго.