Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 65

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідаў. Песня.
2 Божа, Ты варты гімна на Сіёне; і перад Табой хай споўніцца абяцанне ў Ерузаліме.
3 Ты выслухоўваеш малітвы; да Цябе прыходзіць кожнае цела з-за грахоў,
4 і нават пры цяжары бязвер’я нашага Ты спагадаеш нам.
5 Шчасны той, каго Ты абярэш і прымеш; будзе жыць ён у палацах Тваіх. Мы напоўнімся дабротамі дому Твайго, святасцю святыні Тваёй.
6 Дзівосным чынам у справядлівасці Ты пачуеш нас, Божа збаўлення нашага, надзея ўсіх канцоў зямлі і далёкага мора.
7 Ты што ўмацоўваеш горы магуццем Тваім, апярэзаны сілаю.
8 Ты што глушыш шум мора, шум хваль яго і бунт народаў.
9 І будуць баяцца тыя, што насяляюць межы зямлі, знакаў Тваіх; ускрайкі ўсходу і захаду Ты пацешыш.
10 Наведаў Ты зямлю і навадніў яе, узбагаціў Ты яе разнастайна. Ручай Бога поўны водамі; уладкаваў Ты хлеб іх, бо так уладкаваў Ты яе.
11 Ты што барозны яе вадою поіш, Ты што глебу яе раўняеш; Ты змягчаеш яе дажджамі, дабраслаўляеш яе пладамі.
12 Ты ўвянчаў год дабром Тваім, і сляды Твае будуць струменіцца тлушчам.
13 Будуць струменіцца пустынныя выганы, і ўзгоркі апяражуцца радасцю.
14 Лугі апрануліся ў авечак, і лагчыны напоўняцца хлебам; будуць усклікаць яны і гімн [Табе] заспяваюць.