Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Psalms 64

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.
2 Выслухай, Божа, голас мой у роздуме маім; ад страху непрыяцеля ўсцеражы душу маю.
3 Захавай мяне ад зборышча ліхадзеяў, ад мноства тых, што чыняць несправядлівасць.
4 Яны востраць, быццам меч, языкі свае, накіравалі стрэлы свае, атрутныя словы,
5 каб употай працяць стралой беззаганнага. Знянацку стрэляць яны ў яго і не пабаяцца.
6 Умацавалі яны ў сабе нягодны намер. Змовіліся яны, каб патаемна наставіць сеці, сказалі: «Хто ўбачыць іх?»
7 Выдумляюць яны злачынствы, ажыццяўляюць прыдуманыя намеры. Унутранае чалавека і сэрца яго бездань.
8 І Бог паб’е іх стрэламі; знянацку з’явяцца раны Яго.
9 І зрабіў Ён бяссільнымі языкі іх. Адвернуць галовы ўсе, хто ўбачыць іх.
10 І кожны чалавек будзе баяцца; і будуць абвяшчаць справы Божыя і будуць асэнсоўваць учынкі Яго.
11 Узвесяліцца справядлівы ў Госпадзе і будзе мець у Ім надзею, і ўслаўлены будуць усе праўдзівыя сэрцам.