Bible

Connect

With Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 112

:
Belarusian - ББЧ
1 Алілуя. Шчасны чалавек, які шануе Госпада, які вельмі любіць прыказанні Яго.
2 Магутным будзе на зямлі патомства яго. Дабраславёным будзе пакаленне справядлівых.
3 Слава і багацце ў яго доме, і справядлівасць яго трывае на векі вечныя.
4 Узышло ў цемры святло для справядлівых, Ён спагадны, і міласэрны, і справядлівы.
5 Мілы той чалавек, які літуецца і пазычае, які кіруе справамі сваімі справядліва,
6 бо не пахіснецца ён вечна; справядлівы будзе ў вечнай памяці.
7 Не будзе ён баяцца ліхой чуткі, сэрца яго гатовае, мае надзею ў Богу.
8 Умацована сэрца яго, не будзе баяцца, калі з пагардаю гляне на непрыяцеляў сваіх.
9 Падзяліў ён, даў бедным; справядлівасць яго трывае ў векі вечныя, рог яго ўзвысіцца ў славе.
10 Убачыць грэшнік і разгневаецца, будзе скрыгатаць зубамі сваімі і марнець. Жаданне грэшнікаў не здзейсніцца.