Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 111

:
Belarusian - ББЧ
1 Алілуя. Буду вызнаваць я Госпада ўсім сэрцам маім, на сабранні справядлівых і на сходзе.
2 Вялікія ёсць справы Госпадавы, вартыя вывучэння ўсімі, каму яны падабаюцца.
3 Аздоба і велічнасць справа Яго, а справядлівасць Яго трывае на векі вечныя.
4 Памятнымі зрабіў Ён цуды Свае, міласэрны і спагадны Госпад.
5 Даў есці тым, якія шануюць Яго; памятаць будзе век пра Свой запавет.
6 Магуцце спраў Сваіх абвясціў Ён Свайму народу, каб даць ім спадчыну паганаў.
7 Справы рук Яго праўда і суд, верныя ўсе Яго прыказанні,
8 замацаваныя на векі вечныя, учыненыя ў праўдзе і справядлівасці.
9 Паслаў Ён адкупленне народу Свайму, пастанавіў навечна запавет Свой, святое і шаноўнае імя Яго.
10 Пачатак мудрасці пашана да Госпада, добры розум ва ўсіх, хто гэта чыніць; Хвала Яго трывае на векі вечныя.