Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 19

:
Belarusian - ББЧ
1 Лепшы бедны, што ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым той, хто крывіць вусны, і той, хто неразумны.
2 Дзе няма ведаў, душы няма дабра, і хто паспешлівы ў нагах памыляецца.
3 Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.
4 Багацце дабаўляе многіх сяброў; а беднага пакідае і сябар яго.
5 Ілжэсведка не будзе беспакараны, а хто гаворыць ману не пазбегне [кары].
6 Многія ліслівяць у прысутнасці магутнага чалавека, і ўсе сябры таму, хто дае падарункі.
7 Усе браты беднага чалавека ненавідзяць яго, звыш таго, і сябры далёка адыходзяць ад яго; хто імкнецца толькі да размоў не будзе мець нічога.
8 А хто з’яўляецца валадаром разважлівасці любіць душу сваю, і знойдзе дабро вартаўнік разважлівасці.
9 Ілжэсведка не будзе беспакараны, а хто гаворыць ману загіне.
10 Не ўпрыгожвае бязглуздага раскоша, і не слузе кіраваць кіраўнікамі.
11 Веды чалавека ўціхамірваюць гнеў яго, а слава яго праходзіць міма несправядлівага.
12 Як рыканне льва так гнеў цара, і як раса на траве так і ласка яго.
13 Загуба для бацькі сын бязглузды, а жонка сварлівая дах, што няспынна працякае.
14 Дом і багацце спадчына бацькоў, а жонка разважлівая ад Госпада.
15 Лянота агортвае моцным сном, і душа нядбайная галадае.
16 Хто беражэ настаўленне беражэ душу сваю, а хто не клапоціцца аб дарозе сваёй памрэ.
17 Пазычае Госпаду хто шкадуе бедных, і ў сваю чаргу вернецца яму.
18 Карай сына свайго, пакуль ёсць надзея, ды не праймайся крыкам яго.
19 Хто нецярплівы вытрымае кару, а калі жадаеш выратаваць яго іншае дадасі.
20 Слухайся розуму і прымай настаўленне, каб быць мудрым у канцы жыцця свайго.
21 Многа намераў у сэрцы чалавека, а ласка Госпада застанецца.
22 Жаданае ад чалавека міласэрнасць яго, і бедны чалавек лепшы за лгуна.
23 Страх Госпадаў вядзе да жыцця, і застанецца чалавек з дастаткам і без з’яўлення ліха.
24 Гультай хавае руку сваю ў місе і не прысоўвае яе да вуснаў сваіх.
25 Калі насмешнік збіты, то і просты чалавек паразумнее; а калі ўпікнеш мудраму, ён зразумее настаўленне.
26 Хто чыніць шкоду бацьку і выганяе маці сын несумленны і бессаромны.
27 Знайдзі ўцеху ў тым, сыне, каб атрымліваць веды і не праходзь міма разважных размоў.
28 Сведка несправядлівы здзекуецца з законнасці, і вусны бязбожнікаў глытаюць несправядлівасць.
29 Дубцы падрыхтаваны для насмешнікаў, а пабоі для цел бязглуздых.