Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 18

:
Belarusian - ББЧ
1 Зручных выпадкаў шукае той, хто жадае пазбавіцца сябра; раздражняе яго ўсякая парада.
2 Бязглузды не адчувае асалоду ад разважлівасці а толькі ад паказу ўласнага розуму.
3 Калі прыйдзе бязбожнік прыйдзе і пагарда, а з ганьбай знявага.
4 Словы з вуснаў чалавека глыбокая вада, а крыніца мудрасці багатая плынь.
5 Нядобра прымаць чалавека бязбожнага, каб пахіснуць справядлівага ў законнасці яго.
6 Вусны бязглуздага змешваюцца са сваркамі, а рот яго выклікае пабоі.
7 Рот бязглуздага яго пагібель, а вусны яго пастка для душы яго.
8 Словы плеткара быццам салодкія, і самі даходзяць да глыбіні чэрава.
9 Той, хто ў працы сваёй млявы і нядбайны, той брат знішчыцеля.
10 Наймацнейшая цытадэль імя Госпада; да яе спяшаецца справядлівы, і там ён узвысіцца.
11 Маёмасць багатага трывалы горад яго, яна быццам мур высокі ў думцы яго.
12 Перад знішчэннем узвышаецца сэрца чалавечае, і перад услаўленнем уціхамірваецца.
13 Хто спярша гаворыць, а потым слухае, таму бязглуздасць і ганьба.
14 Дух чалавечы пераносіць немач сваю, але хто зможа падтрымаць зруйнаваны дух?
15 Сэрца разважлівае будзе валодаць ведамі, і вуха мудрых шукае ведаў.
16 Дар чалавека пашырае дарогу яго і да кіраўнікоў даводзіць яго.
17 Хто першы гаворыць у спрэчцы лічыцца справядлівым, а прыходзіць сябар яго і выкрые яго.
18 Жэрабя спыняе спрэчкі і таксама вырашае паміж магутнымі.
19 Брат, якога абражаюць, мацнейшы за моцны горад, а сваркі як крэпасці гарадоў.
20 З плода вуснаў чалавека насыціцца чэрава яго, а спараджэнні ўласных вуснаў уволю накормяць яго.
21 Смерць і жыццё ў руцэ языка; хто яго любіць будзе есці плады яго.
22 Хто знайшоў добрую жонку знайшоў дабро і атрымаў ласку ад Госпада.
23 Калі бедны гаворыць з маленнямі, то багаты будзе гаварыць жорстка.
24 Чалавек можа быць паранены сябрамі, але ёсць сябар, які бліжэй за брата.