Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 96

:
Belarusian - ББЧ
1 Спявайце Госпаду новую песню, спявай Госпаду, уся зямля.
2 Спявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Яго, абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне.
3 Абвяшчайце між паганамі хвалу Яго, сярод усіх народаў цуды Яго.
4 Бо вялікі ёсць Госпад, і годны хвалы бязмежнай, варты ўшанавання больш за ўсіх багоў.
5 Бо ўсе паганскія багі марнасць, Госпад жа стварыў нябёсы.
6 Велічнасць і прыгажосць перад абліччам Яго, магутнасць і аздоба у свяцілішчы Яго.
7 Прыносьце Госпаду, сем’і народаў, прыносьце Госпаду хвалу і магутнасць,
8 Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго. Прыносьце ахвяры і ўваходзьце ў дзядзінец Яго.
9 Пакланіцеся Госпаду са святой урачыстасцю. Трымці перад абліччам Яго, уся зямля.
10 Кажыце сярод народаў: Госпад заваладарыў, бо Ён выправіў сусвет, які не пахіснецца; будзе судзіць Ён народы па справядлівасці.
11 Хай весяляцца нябёсы і радуецца зямля, хай шуміць мора і ўсё, што яго запаўняе.
12 Хай цешацца палі і ўсё, што на іх. Тады ўзрадуюцца ўсе лясныя дрэвы,
13 перад абліччам Госпада, бо Ён прыходзіць, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю. Будзе Ён судзіць сусвет справядліва і народы паводле Сваёй праўды.