Bible

Upgrade

Your Church Presentations in Minutes

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 8

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. На мелодыю песні “Выціскальні…” Псальм Давідаў.
2 Госпадзе, Госпад наш, якое ж дзівоснае імя Тваё па ўсёй зямлі, бо слава Твая ўзнялася вышэй нябёсаў.
3 Праз вусны дзяцей і немаўлят учыніў Ты хвалу дзеля ворагаў Тваіх, каб утаймаваць ворага і мсціўцу.
4 Калі бачу нябёсы Твае, твор пальцаў Тваіх, месяц і зоркі, якія Ты заснаваў,
5 то што ж ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, або сын чалавечы, што Ты адведваеш яго?
6 Мала панізіў Ты яго за анёлаў, славаю і пашанаю ўвянчаў яго,
7 і паставіў яго над стварэннямі рук Тваіх, і ўсё Ты кінуў пад ногі яго,
8 авечак і быкоў усіх, і ў дадатак звяроў палявых,
9 птушак нябесных ды рыб марскіх, і ўсё, што ходзіць па шляхах марскіх.
10 Госпадзе, Госпад наш, якое ж дзівоснае імя Тваё па ўсёй зямлі!