Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 9

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. На мелодыю «Мут лабэн». Псальм Давідаў.
2 Буду славіць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, распавядаць пра ўсе цуды Твае.
3 Буду цешыцца і радавацца ў Табе, буду спяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы!
4 Калі ворагі мае паварочваюць назад, знясільваюцца яны і гінуць перад абліччам Тваім.
5 Бо ўчыніў Ты суд мой і справу маю; сеў Ты на пасадзе, Суддзя справядлівы.
6 Ты ўгнявіўся на паганаў, знішчыў бязбожнага; імя іх зруйнаваў назаўсёды і на векі вечныя.
7 Ворагі знішчаны, сталася спусташэнне вечнае, і гарады зруйнаваў Ты: згінула памяць пра іх з імі разам.
8 Госпад жа вечна трывае, прыгатаваў Ён на суд пасад Свой.
9 І Сам будзе судзіць увесь свет па праўдзе, судзіць будзе народы паводле справядлівасці.
10 І будзе Госпад прыстанішчам для прыгнеценага, прыстанішчам у час тугі, у трывозе.
11 І будуць спадзявацца на Цябе тыя, што спазналі імя Тваё, бо Ты не пакінуў тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.
12 Спявайце псальмы Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце пра дзейнасць Яго між паганаў.
13 Бо Той, Хто спаганяе за кроў, успомніў пра іх, не забыўся на плач убогіх.
14 Злітуйся нада мной, Госпадзе, паглядзі на прыгнёт мой ад ворагаў маіх, Ты ўзносіш мяне ад брамы смерці,
15 каб абвясціў я ўсю хвалу Тваю пры браме дачкі Сіёна, каб радаваўся з дапамогі Тваёй.
16 Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
17 Госпад даў спазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся грэшнік.
18 Няхай сыдуць грэшнікі ў пекла, усе пагане, што на Бога забываюцца.
19 Бо не да канца будзе забыты ўбогі; спадзяванне ўбогага не згіне ў вечнасці.
20 Уздыміся, Госпадзе, хай не ўзвышаецца чалавек; хай будуць суджаны пагане перад абліччам Тваім.
21 Пастаў, Госпадзе, жах над імі, хай ведаюць пагане, што яны людзі.