Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 63

:
Belarusian - ББЧ
1 Псальм Давідаў. Калі быў ён у пустыні Юдэйскай.
2 Божа, Ты мой Бог, перад Табою я чуваю ад світання. Сасмягла па Табе душа мая, Цябе запатрабавала цела маё ў зямлі пустыннай, ссохлай і бязводнай.
3 У святыні адкрыў я Цябе, каб убачыць магуцце Тваё і славу Тваю.
4 Бо міласэрнасць Твая лепшая за жыццё. Вусны мае будуць хваліць Цябе.
5 У жыцці маім дабраслаўляю Цябе, у імя Тваё падымаю я рукі мае.
6 Быццам тукам і маслам алівы, насыціцца душа мая, і голасам радасці хваліць будуць вусны мае.
7 Буду помніць я Цябе на пасцелі маёй, і на золку буду разважаць пра Цябе.
8 бо Ты Успаможца мой, і пад покрывам крылаў Тваіх я радуюся.
9 Прытулілася да Цябе душа мая, правіца Твая падтрымлівае мяне.
10 А тыя, што будуць шукаць пагібелі для душы маёй, сыдуць у апраметныя зямлі,
11 хай загінуць яны ад мяча, пажывай лісаў будуць.
12 А цар узвесяліцца ў Богу; праслаўлены будуць усе, хто прысягнуў Яму, бо закрыліся вусны тых, хто прамаўляе несправядліва.