Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 62

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Паводле Ідытун. Псальм. Давідаў.
2 Толькі ў Богу спачні, душа мая, бо ад Яго збаўленне маё.
3 Сапраўды, Ён прыстанішча маё і збаўленне маё, абарона мая не пахіснуся больш.
4 Што вы кідаецеся на чалавека, быццам на сцяну пахілую або плот павалены, што вы ўсе руйнуеце [яго]?
5 Вось, задумваюць яны спіхнуць мяне з вышыні маёй, захапляюцца маной. Вуснамі сваімі дабраслаўляюць, а сэрцам праклінаюць.
6 Толькі ў Богу спачывае душа мая, бо ад Яго цярплівасць мая.
7 Сапраўды, Ён Бог мой і збаўленне маё, абарона мая не пахіснуся.
8 У Богу збаўленне маё і слава мая; Бог моцы маёй, і прыстанішча маё ў Богу.
9 Майце надзею ў Ім, уся грамада людская, адчыніце перад Ім сэрцы вашыя; Бог прыстанішча для нас.
10 Сапраўды, марнасць сыны Адамавы, мана сыны чалавечыя. Калі на шалях яны ўздымаюцца, то ўсе лягчэйшыя за дым.
11 Не спадзявайцеся на гвалт і не падманвайце сябе крадзяжом, хоць бы багацце і павялічвалася не прыкладайце [да яго] сэрца.
12 Раз прамовіў Бог, гэтыя дзве рэчы пачуў я: бо сіла у Бога,
13 і ў Цябе, Госпадзе, міласэрнасць; бо Ты аддаеш кожнаму па справах яго.