Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Psalms 61

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. На струнах. Давідаў.
2 Выслухай, Божа, маленне маё, зваж на малітву маю.
3 З канцоў зямлі ўсклікаў я да Цябе, бо трывожыцца сэрца маё. На скалу непрыступную завядзі мяне!
4 Бо стаўся Ты надзеяй маёй, моцнай вежай перад непрыяцелем.
5 Буду жыць я вечна ў палатцы Тваёй, схаваюся пад покрывам крылаў Тваіх,
6 бо ты, Божа мой, выслухаў абяцанні мае, даў спадчыну тым, што шануюць імя Тваё.
7 Ты дадасі дні да днёў цара, гады ж яго праз пакаленні і пакаленні.
8 Хай сядзіць ён вечна перад Богам; міласэрнасць і ласка хай захоўваюць яго.
9 Так буду я спяваць псальмы імю Твайму на векі вечныя, каб спаўняць мне абяцанні мае ад дня да дня.