Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 123

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня ўзыходжання. Да Цябе падняў я свае вочы, да Цябе, Які пражываеш на небе.
2 Вось, як вочы слуг [звернуты] на рукі гаспадароў сваіх, як вочы служанкі на рукі гаспадыні сваёй, так вочы нашы на Госпада Бога нашага, пакуль Ён не злітуецца над намі.
3 Злітуйся над намі, Госпадзе, злітуйся над намі, бо мы перапоўнены пагардай,
4 бо перапоўнена душа наша кпінамі багатых і пагардаю пыхлівых.