Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 124

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня ўзыходжання. Давідава. Калі б не Госпад быў з намі, хай скажа цяпер Ізраэль,
2 Калі б не Госпад быў з намі, калі людзі паўсталі супраць нас:
3 адразу праглынулі б яны нас жывымі, калі б разгарэлася іх абурэнне на нас,
4 Напэўна, вада затапіла б нас, ручай праплыў бы праз душу нашу;
5 напэўна, праплылі б праз душу нашу бурлівыя воды.
6 Дабраславёны Госпад, Які не даў нас на здабычу ў зубы іх.
7 Душа наша, як верабей, вырвалася з сіла птушкаловаў: сіло парвалася, а мы вызваліліся.
8 Успамога наша ў імю Госпада, Які стварыў неба і зямлю.