Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 120

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне.
2 Божа, вызвалі душу маю ад вуснаў маны, ад языка падступнага.
3 Што яшчэ даць табе ці што яшчэ дадаць да цябе, язык падступны?
4 Вострыя стрэлы волата з вуглямі ядлаўцовымі.
5 Гора мне, што я чужы ў Масоку, пасяліўся ля палатак Кедара!
6 Доўга пражыла душа мая з тымі, што ненавідзяць супакой.
7 Я быў супакоетворцам; але калі прамаўляў, яны нападалі на мяне.