Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 121

:
Belarusian - ББЧ
1 Песня ўзыходжання. Падымаю свае вочы на горы: адкуль мае прыйсці мне дапамога?
2 Дапамога мая ў Госпада, Які стварыў неба і зямлю.
3 Не дасць Ён пахіснуцца тваёй назе, не задрэмле Той, Хто пільнуе цябе.
4 Вось жа не задрэмле і не заспіць Той, Хто пільнуе Ізраэль.
5 Госпад пільнуе цябе, Госпад шаты твае праваруч цябе.
6 Сонца не зашкодзіць табе днём, ані ноччу месяц.
7 Госпад будзе пільнаваць цябе ад усялякага ліха; пільнаваць будзе душу тваю Госпад.
8 Госпад будзе пільнаваць выхад твой і ўваход твой ад гэтага часу і навечна.