Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Psalms 110

:
Belarusian - ББЧ
1 Давідаў. Псальм. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае».
2 Жазло магуцця Твайго вышле Госпад з Сіёна: «Валадар Ты сярод непрыяцеляў Тваіх!
3 За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
4 Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: «Ты святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха».
5 Госпад праваруч Цябе: у дзень гневу Свайго зрыне Ён цароў.
6 Ён будзе судзіць народы: будзе поўна трупаў, зрыне Ён галовы на зямной прасторы.
7 Па дарозе нап’ецца з ручая і дзеля таго падыме галаву.