Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 11

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?
2 Бо вось грэшнікі нацягнулі лук, нарыхтавалі стрэлы свае на цеціве, каб у цемры страляць у справядлівых сэрцам.
3 Калі разбураныя падмуркі, што зробіць справядлівы?
4 Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
5 Госпад выпрабоўвае справядлівага і бязбожніка; таго ж, хто любіць несправядлівасць, ненавідзіць душа Яго.
6 Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц доля келіха іх.
7 Бо справядлівы Госпад і любіць справядлівасць; правыя ўбачаць аблічча Яго.