Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 12

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. На актаву. Псальм Давідаў.
2 Выратуй мяне, Госпадзе, бо святы знямогся, бо мала стала верных сярод сыноў чалавечых.
3 Хлусліва прамаўляе кожны да блізкага свайго; падступнымі вуснамі з крывадушным сэрцам гавораць.
4 Вынішчыць Госпад усе вусны падступныя і язык напышлівы [тых],
5 якія кажуць: «Языком сваім сябе ўзвялічым, вусны нашыя пры нас; хто гаспадар над намі?»
6 «Дзеля ўціскання гаротных ды ўздыхання ўбогіх паўстану цяпер, кажа Госпад: выратую таго, кім пагарджаюць».
7 Словы Госпада словы чыстыя, срэбра, што выпрабавана агнём, ад зямлі ачышчанае, сямікратна ачышчанае.
8 Ты, Госпадзе, абароніш нас і ад гэтага роду навек захаваеш.
9 Бязбожнікі ходзяць навокал, калі нягоднікі ўзвышаюцца сярод сыноў чалавечых.