Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 10

:
Belarusian - ББЧ
1 Чаму стаіш, Госпадзе, далёка, хаваеш Сябе ў часе смутку?
2 Бязбожны выхваляецца, чыніць убогаму пераслед, заблытвае яго ў хітрыках, якія задумаў.
3 Бязбожны выхваляецца пажаданнямі душы сваёй, і хцівы дабраслаўляе сябе.
4 Пагарджае Госпадам грэшнік у пыхлівасці сваёй: «Не запатрабуе, няма Бога».
5 Гэткія ўсе думкі яго; спрыяльныя шляхі яго ў любы час. Далёкія суды Твае ад аблічча яго; пагарджае ён усімі ворагамі сваімі.
6 Гаворыць ён у сэрцы сваім: «Не пахіснуся, з роду ў род не будзе мне ліха».
7 Вусны яго поўныя праклёнаў, і маны, і падступнасці, пад языком яго падман і брыдота.
8 Вочы яго сочаць за ўбогім; ён падпільноўвае ў засадзе, быццам леў у логаве сваім.
9 Падпільноўвае, каб схапіць убогага, хапае гаротніка і цягне ў пастку сваю.
10 Туліцца да зямлі і прыгінаецца, і няшчасныя падаюць ад моцы рук яго.
11 І гаворыць ён у сэрцы сваім: «Забыўся Бог, адвярнуў аблічча Сваё, не паглядзіць ніколі».
12 Узніміся, Госпадзе Божа, узнімі руку Тваю, не забывайся на ўбогага!
13 Чаму пагарджае нягоднік Богам? Бо ён сказаў у сэрцы сваім: «Ты не запатрабуеш».
14 Ты бачыш гэта, Ты зважаеш на пакуты і гора, каб узяць іх у рукі Твае. На Цябе пакінуты ўбогі, Ты зрабіўся апекуном сіраце.
15 Скрышы руку грэшніка і ліхадзея; будзеш шукаць Ты грэх яго і не знойдзеш.
16 Госпад валадар навечна і на вечныя вякі: знікнуць пагане з зямлі Яго.
17 Жаданне ўбогіх Ты выслухаў, Госпадзе; Ты ўмацуеш сэрца іх, прыхіліш вуха Тваё,
18 каб даць суд сіраце і прыгнечанаму, каб чалавек на зямлі болей не наводзіў страх.