Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 127

:
Belarusian - БББ
1 Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.
2 Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.
3 Вось, спадчына ад ГОСПАДА дзеці, узнагарода Ягоная плод чэрава.
4 Быццам стрэлы ў магутнай руцэ, гэтак сыны маладыя.
5 Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.