Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Psalms 128

:
Belarusian - БББ
1 Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.
2 Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
3 Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
4 Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны муж, які баіцца ГОСПАДА.
5 І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго,
6 і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!