Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Job 26

:
Belarusian - БББ
1 І адказаў Ёў, і сказаў:
2 «Як ты дапамог кволаму, і як падтрымаў рамяно бязсільнае!
3 Якую ты даў параду нямудраму і выявіў цьвярозы розум для многіх!
4 Каго ты навучыў словам сваім, і які дух выходзіць з цябе?
5 Рэфаімы дрыжаць пад водамі, і тыя, што жывуць разам з імі.
6 Адхлань адкрытая перад Ім, і няма заслоны для Абадону.
7 Ён расьцягнуў поўнач над пусткаю, і павесіў зямлю на нічым.
8 Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару].
9 Ён закрывае поўню месяца, і расьцягнуў над ім хмару Сваю.
10 Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю.
11 Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага.
12 Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагаба.
13 Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае.
14 Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»