Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Job 25

:
Belarusian - БББ
1 І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:
2 «Панаваньне і страх у Яго. Ён творыць супакой на вышынях Сваіх!
3 Ці ёсьць лік войску Ягонаму? І над кім не ўзыходзіць сьвятло Ягонае?
4 Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?
5 Вось, нават месяц ня сьветлы, і зоркі нячыстыя ў вачах Ягоных.
6 Тым больш чалавек гнілізна, і сын чалавечы чарвяк».