Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Ezra 2

:
Belarusian - БББ
1 Гэта сыны краіны, якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, якіх Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.
2 Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Негэміям, Сэраям, Рээлаям, Мардэхаем, Більшанам, Міспарам, Бігваем, Рэхумам, Баанам. Лік людзей народу Ізраіля:
3 сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзясят два;
4 сыноў Шэфатыі трыста семдзясят два;
5 сыноў Араха сямсот семдзясят пяць;
6 сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ешуа і Ёава дзьве тысячы васемсот дванаццаць;
7 сыноў Эляма тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
8 сыноў Затту дзевяцьсот сорак пяць;
9 сыноў Заккая сямсот шэсьцьдзясят;
10 сыноў Бані шэсьцьсот сорак два;
11 сыноў Бэвая шэсьцьсот дваццаць тры;
12 сыноў Азгада тысяча дзьвесьце дваццаць два;
13 сыноў Аданікама шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;
14 сыноў Бігвая дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;
15 сыноў Адына чатырыста пяцьдзясят чатыры;
16 сыноў Атэра, з [сыноў] Эзэкіі дзевяноста восем;
17 сыноў Бэцая трыста дваццаць тры;
18 сыноў Ёры сто дванаццаць;
19 сыноў Хашума дзьвесьце дваццаць тры;
20 сыноў Гіббара дзевяноста пяць;
21 сыноў Бэтлеему сто дваццаць тры;
22 людзей Нэтофы пяцьдзясят шэсьць;
23 людзей Анатоту сто дваццаць восем;
24 сыноў Азмавэту сорак два;
25 сыноў Кірыят-Ярыму, Кефіры і Бээроту сямсот сорак тры;
26 сыноў Рамы і Гевы шэсьцьсот дваццаць адзін;
27 людзей Міхмасу сто дваццаць два;
28 людзей Бэтэлю і Гаю дзьвесьце дваццаць тры;
29 сыноў Нэво пяцьдзясят два;
30 сыноў Магбіша сто пяцьдзясят шэсьць;
31 сыноў Эляму другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
32 сыноў Харыму трыста дваццаць:
33 сыноў Лода, Хадыда і Она сямсот дваццаць пяць;
34 сыноў Ерыхону трыста сорак пяць;
35 сыноў Сэнаі тры тысячы шэсьцьсот трыццаць;
36 сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ешуа, дзевяцьсот семдзясят тры;
37 сыноў Іммэра тысяча пяцьдзясят два;
38 сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце пяцьдзясят сем;
39 сыноў Харыма тысяча сямнаццаць;
40 лявітаў: сыноў Ешуа і Кадміэля, з сыноў Гадавіі, семдзясят чатыры;
41 сьпевакоў, сыноў Асафа, сто дваццаць восем;
42 сыноў прыдзьверных: сыноў Шальлюма, сыноў Атэра, сыноў Тальмона, сыноў Аккува, сыноў Хатыты, сыноў Шавая, усіх трыццаць дзевяць;
43 нэтынэяў: сыноў Цыхі, сыноў Хасуфы, сынове Табаота,
44 сыноў Кероса, сыноўе Сіяхі, сыноў Падона,
45 сыноў Лебаны, сыноў Хагавы, сыноў Аккува,
46 сыноў Хагава, сыноў Шамлая, сыноў Ханана,
47 сыноў Гіддэля, сыноў Гахара, сыноў Рэаі,
48 сыноў Рэцына, сыноў Нэкоды, сыноў Газама,
49 сыноў Узы, сыноў Пасэаха, сыноў Бэсая,
50 сыноў Асны, сыноў Мэуніма, сыноў Нэфусіма,
51 сыноў Бакбука, сыноў Хакуфы, сыноў Хархура,
52 сыноў Бацлюта, сыноў Мэхіды, сыноў Харшы,
53 сыноў Баркоса, сыноў Сісэры, сыноўе Тэмаха,
54 сыноў Нецыяха, сыноў Хатыфы;
55 сыноў слугаў Салямонавых: сыноў Сатая, сыноў Гасафэрэта, сыноў Пэруда,
56 сыноў Яалія, сыноў Даркона, сыноў Гіддэля,
57 сыноў Шэфатыі, сыноў Хатылы, сыноў Пахерэт-Гацэбаіма, сыноў Амі,
58 нэтынэяў і сыноў слугаў Салямонавых трыста дзевяноста два.
59 А гэтыя выйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуву, Аддану, Іммэру, і не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраілю:
60 сыноў Дэлаі, сыноў Товіі, сыноў Нэкоды шэсьцьсот пяцьдзясят два;
61 і з сыноў сьвятароў: сыноў Хабаі, сыноў Гаккоца, сыноў Барзілая, які ўзяў за жонку дачку Барзілая з Гілеаду і называўся імем ягоным.
62 Яны шукалі запісу свайго у сьпісах, і не знайшоўся ён; і яны былі адлучаны ад сьвятарства.
63 I Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са Сьвятога Сьвятых, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
64 Уся царква [была] разам сорак дзьве тысячы трыста шэсьцьдзясят [чалавек],
65 акрамя слугаў іхніх і служак іхніх, якіх [было] сем тысячаў трыста трыццаць сем, і сярод іх сьпевакоў і сьпявачак дзьвесьце.
66 Коней іхніх [было] сямсот трыццаць шэсьць; мулаў іхніх дзьвесьце сорак пяць;
67 вярблюдаў іхніх чатырыста трыццаць пяць; аслоў шэсьць тысячаў сямсот дваццаць.
68 І [некаторыя] з галоваў [дамоў] бацькоў, калі яны прыйшлі да Дому ГОСПАДА, які ў Ерусаліме, дабраахвотна ахвяравалі на Дом Божы, каб адбудаваць яго на мейсцы ягоным.
69 Яны далі, паводле магчымасьці сваёй, у скарбніцу для работаў шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў мінаў срэбра, і сто шатаў сьвятарскіх.
70 І жылі сьвятары і лявіты, і [некаторыя] з народу, і сьпевакі, і прыдзьверныя, і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль [жыў] у гарадах сваіх.