Bible

Simplify

Your Church Tech & Streamline Your Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Amos 7

:
Belarusian - БББ
1 Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Ён уфармаваў саранчу, калі пачала расьці атава, і вось, атава была пасьля касьбы для валадара.
2 І сталася, калі [саранча] скончыла есьці траву на зямлі, я сказаў: “Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Калі ласка, даруй! Як устане Якуб? Бо ён малы”.
3 Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. “Ня будзе [гэтага]”, сказаў ГОСПАД.
4 Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Госпад ГОСПАД паклікаў, каб праводзіць спрэчку, агонь, і ён пажор бяздоньне вялікае, і пажор частку [зямлі].
5 І я сказаў: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ, калі ласка, спыні! Як устане Якуб? Бо ён малы”,
6 Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. “Ня будзе гэтага”, сказаў Госпад ГОСПАД.
7 Гэта Ён паказаў мне. І вось, Госпад стаіць на муры стромкім і ў руцэ Ягонай грунтвага.
8 І сказаў ГОСПАД мне: “Што ты бачыш, Амосе?” І я сказаў: “Грунтвагу”. І сказаў Госпад: “Вось, я павешу грунтвагу сярод народу Майго Ізраіля, і ўжо больш не прайду каля іх.
9 І будуць спустошаныя ўзгоркі Ісаака, і сьвятыні Ізраіля будуць зруйнаваныя, і Я паўстану з мячом на дом Ерабаама”.
10 І паслаў Амацыя, сьвятар з Бэтэлю, да Ерабаама, валадара Ізраіля, кажучы: «Амос змовіўся супраць цябе пасярод дому Ізраіля. Ня можа зямля вытрываць усіх словаў ягоных.
11 Бо гэтак сказаў Амос: “Ад мяча памрэ Ерабаам, і Ізраіль паланеньнем будзе выведзены ў палон з зямлі сваёй”».
12 І сказаў Амацыя Амосу: «Відушчы, ідзі, уцякай сабе ў зямлю Юды, і еш там хлеб, і там праракуй,
13 але ў Бэтэлі больш не спрабуй прарочыць, бо ён сьвятыня валадара і дом валадарства».
14 І адказаў Амос, і сказаў Амацыі: «Я не прарок, і я ня сын прарока, бо я звычайны пастух і зьбіраю сыкаморы.
15 І ўзяў мяне ГОСПАД, калі я [ішоў] за авечкамі, і сказаў мне ГОСПАД: “Ідзі, праракуй народу Майму, Ізраілю”.
16 І цяпер слухай слова ГОСПАДА. Ты кажаш: “Не праракуй на Ізраіля і не прапаведуй на дом Ісаака”.
17 Дзеля гэтага кажа ГОСПАД: “Жонка твая будзе распусьнічаць у горадзе, а сыны твае і дочкі твае ўпадуць ад мяча, і зямля твая будзе падзелена шнурам [меральным], і ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль палаленьнем пойдзе ў палон з зямлі сваёй”».