Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Amos 8

:
Belarusian - БББ
1 Гэта Госпад ГОСПАД паказаў мне. І вось, кош з летняй [садавінай].
2 І сказаў Ён: “Што ты бачыш, Амосе?” І я сказаў: “Кош з летняй [садавінай]”. І сказаў ГОСПАД мне: “Канец прыйшоў народу Майму Ізраілю, і ўжо больш не прайду каля іх.
3 І будуць галасіць сьпевамі сьвятыні ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД; шмат будзе трупаў на кожным месцы, і кінутых моўчкі”.
4 Паслухайце гэта вы, якія топчаце ўбогага, і вынішчаеце ўцісканых зямлі,
5 кажучы: “Калі міне маладзік, будзем продаць збожжа; і ў суботу адчынім [сьвірны] са збожжам і зьменшым эфу, і павялічым [цану] сыкля, і будзем абважваць на шалях падманлівых,
6 каб купляць бедных за срэбра і ўбогага за [пару] сандалаў, і продаць высеўкі збожжа”.
7 Прысягнуў ГОСПАД на пыхлівасьць Якуба: “Ніколі не забудуся ўсіх учынкаў іхніх!
8 Ці не захістаецца ад гэтага зямля? Ці не залямантуе кожны, хто жыве на ёй? І яна ўздымаецца як рака, і ўсхвалюецца, і затопіць, як рака Эгіпецкая”.
9 І станецца ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД, што Я зраблю заход сонца апоўдні, і зацямню зямлю сярод яснага дня,
10 і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага як дзень горычы.
11 Вось, праходзяць дні, кажа Госпад ГОСПАД, і Я пашлю голад на зямлю, ня голад хлеба, і ня смагу вады, але [голад], каб слухаць словы ГОСПАДА.
12 І будуць бадзяцца ад мора да мора, і з поўначы на ўсход будуць кружляць, шукаючы слова ГОСПАДА, і ня знойдуць.
13 У той дзень будуць млець прыгожыя дзяўчаты і хлопцы.
14 Тыя, якія прысягаюць на віну Самарыі і кажуць: “Няхай жыве бог твой, Дане!” і “Няхай жыве шлях у Бээр-Шэву!” упадуць і больш ня ўстануць.