Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 57

:
Belarusian - ББЧ
1 Кіраўніку хору. Паводле «Не руйнуй». Давідаў. Міктам. Калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
2 Злітуйся нада мною, Божа, злітуйся нада мной, бо ў Цябе шукае абароны душа мая. У засені крылаў Тваіх буду шукаць прытулку, пакуль не міне нядоля.
3 Клічу Бога Найвышэйшага, Бога, Які спагадае мне.
4 Ён сашле з неба і вызваліць мяне, Ён аддасць на ганьбу тых, што тапталі мяне. Сашле Бог міласэрнасць Сваю і праўду Сваю.
5 Душа мая ляжыць сярод ільвятаў, што зжыраюць сыноў чалавечых. Зубы іх зброя і стрэлы, а язык іх востры меч.
6 Уздыміся, Божа, па-над нябёсы, а слава Твая па ўсёй зямлі.
7 Наставілі пасткі на ногі мае, і надламілася душа мая; выкапалі дол перада мною, і самі ўваліліся ў яго.
8 Прыгатавана сэрца маё, Божа, прыгатавана сэрца маё; буду спяваць і граць псальмы.
9 Прачніся, слава мая, прачніцеся, гуслі і кіфара, я абуджу світанне.
10 Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, між народамі, буду спяваць Табе псальмы сярод плямёнаў.
11 Бо ўзвысілася да самых нябёсаў міласэрнасць Твая і да самых аблокаў праўда Твая.
12 Уздыміся, Божа, па-над нябёсы, па ўсёй зямлі слава Твая.