Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 29

:
Belarusian - ББЧ
1 Давідаў. Прыносьце Госпаду, сыны Божыя, прыносьце Госпаду хвалу і магутнасць.
2 Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго, услаўляйце Госпада ў святым ззянні.
3 Голас Госпада над водамі, загрымеў Бог велічы: Госпад над бязмежнымі водамі.
4 Голас Госпада магутны! Голас Госпада велічны.
5 Голас Госпада, Які ламае кедры; і паламае Госпад кедры Лібана,
6 змушае скакаць Лібан, нібы цялятка, а Сірыён, нібы маладога адзінарога.
7 Голас Госпада, Які выкрасае агністае полымя.
8 Голас Госпада, Які трасе пустыню, і патрасе Госпад пустыню Кадэс.
9 Голас Госпада, Які хутка дасць абрадзініцца аленіхам і аголіць гушчары, і ў святыні Яго ўсе прамовяць: «Хвала!»
10 Госпад трывае па-над патопам, і будзе сядзець Госпад як Валадар вечна.
11 Госпад дасць сілу Свайму народу, Госпад дасць дабраславенне народу Свайму ў супакоі.