Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 145

:
Belarusian - ББЧ
1 Хваленні. Давіда. Буду ўзвышаць Цябе, Божа мой, Валадару, і дабраслаўлю імя Тваё вечна і на векі вечныя.
2 Кожны дзень буду дабраслаўляць Цябе і хваліць імя Тваё вечна і ў векі вечныя.
3 Вялікі Госпад і вельмі варты хвалы, і няма спасціжэння велічы Яго.
4 Пакаленне пакаленню хваліць справы Твае, і апавяшчае моц Тваю.
5 Гавораць пра ўзвышнасць славы велічнасці Тваёй і абвяшчаюць цуды Твае.
6 І кажуць пра магуцце пострахаў Тваіх і расказваюць пра вялікасць Тваю.
7 Успаміны пра невычэрпнасць лагоднасці Тваёй будуць разносіць і справядлівасці Тваёй узрадуюцца.
8 Літасцівы і спагадны Госпад, доўгацярплівы і вялікай міласэрнасці.
9 Ласкавы Госпад да ўсіх, і літасць Яго над усімі справамі Яго.
10 Хай вызнаюць Цябе, Госпадзе, усе тварэнні Твае; і святыя Твае дабраслаўляць будуць Цябе.
11 Хай кажуць пра славу Валадарства Твайго і хай гавораць пра моц Тваю,
12 каб даць спазнаць сынам чалавечым моц Тваю і славу велічнасці Валадарства Твайго.
13 Верны Госпад ва ўсіх словах Сваіх і святы ва ўсіх справах Сваіх.
14 Госпад падымае ўсіх, што падаюць, і падтрымлівае ўсіх зняможаных.
15 Вочы ўсіх з надзеяй глядзяць на Цябе, і Ты дасі ім ежу ў час належны.
16 Ты адкрываеш руку Тваю і напаўняеш кожную жывёлу.
17 Госпад справядлівы на ўсіх дарогах Сваіх і святы ва ўсіх справах Сваіх.
18 Госпад блізкі тым, што прызываюць Яго, усім, якія прызываюць Яго ў праўдзе.
19 Спаўняе ён просьбу тых, што шануюць Яго, і пачуе іх кліканне, і збавіць іх.
20 Госпад апякуецца над усімі, хто любіць Яго, а ўсіх грэшнікаў нішчыць.
21 Хай хваляць Госпада вусны мае, і хай усякае стварэнне дабраслаўляе святое імя Яго ў векі вечныя.