Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Numbers 26

:
Belarusian - ББЧ
1 Пасля гэтай плягі сказаў Госпад Майсею і Элеязэру, сыну Аарона святара:
2 «Палічыце ўсю колькасць грамады сыноў Ізраэля ад дваццаці гадоў і вышэй па сем’ях і родах іх, усіх, здатных ваяваць».
3 Такім чынам, Майсей і святар Элеязэр сказалі гэта на раўнінах Мааба, насупраць Ерыхона, над Ярданам
4 тым, хто меў ад дваццаці гадоў і вышэй, як Госпад загадаў Майсею. Вось колькасць сыноў Ізраэля, якія выйшлі з зямлі Егіпецкай:
5 Рубэн першародны Ізраэля. Сыны Рубэна: Гэнох, ад якога род Гэноха, і Паллю, ад якога род Паллю,
6 і Хэцрон, ад якога род Хэцрона, і Хармі, ад якога род Хармі.
7 Гэта роды з пакалення Рубэна, колькасць іх дасягае сарака трох тысяч сямісот трыццаці.
8 Сыны Паллю: Эліяб.
9 Яго сыны: Намуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам гэта тыя князі народа, якія ўзбунтаваліся супраць Майсея і Аарона ў час бунту Корэ, калі яны паднялі бунт супраць Госпада,
10 і зямля адкрыла вусны свае і праглынула іх і Корэ, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзвесце пяцьдзесят чалавек; і сталі яны знакам [перасцярогі].
11 Хаця Корэ памёр, але сыны яго не загінулі.
12 Сыны Сімяона па іх родах: Намуэль, ад якога паходзіць род Намуэля; Ямін, ад якога род Яміна; Яхін, ад якога род Яхіна;
13 Зара, ад якога род Зары; Саўл, ад якога род Саўла.
14 Гэта роды з пакалення Сімяона, агульная колькасць якіх дваццаць дзве тысячы дзвесце.
15 Сыны Гада па сваіх родах: Сэфон, ад якога род Сэфона; Хагі, ад якога род Хагі; Шуні, ад якога род Шуні,
16 Озні, ад якога род Озні; Эры, ад якога род Эры,
17 Арод, ад якога род Арода; Арэлі, ад якога род Арэлі.
18 Гэта роды Гада, агульная колькасць якіх сорак тысяч пяцьсот.
19 Сыны Юды: Гэр і Анан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
20 Вось сыны Юды па іх родах: Шэла, ад якога род Шэлы; Пэрэс, ад якога род Пэрэса; Зара, ад якога род Зары.
21 А вось сыны Пэрэса: Эсром, ад якога род Эсрома: Гамул, ад якога род Гамула.
22 Гэта роды Юды, агульная колькасць якіх семдзесят шэсць тысяч пяцьсот.
23 Сыны Ісахара па родах сваіх: Тола, ад якога род Толы; Пува, ад якога род Пувы;
24 Ясуб, ад якога род Ясуба; Сэмрон, ад якога род Сэмрона.
25 Такія роды Ісахара, агульная колькасць якіх шэсцьдзесят чатыры тысячы трыста.
26 Сыны Забулона па іх родах: Сарэд, ад якога род Сарэда; Элон, ад якога род Элона; Яхэлэль, ад якога род Яхэлэля.
27 Гэта роды Забулона, агульная колькасць якіх шэсцьдзесят тысяч пяцьсот.
28 Сыны Язэпа па іх родах: Манаса і Эфраім.
29 З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога род Махіра; Махір быў бацькам Галаада, ад якога род Галаада.
30 Галаад меў сыноў: Язэра, ад якога род Язэра; і Гэлека, ад якога род Гэлека;
31 і Асрыэля, ад якога род Асрыэля; і Сэхема, ад якога род Сэхема,
32 і Сэміда, ад якога род Сэміда; і Хэфэр, ад якога род Хэфэра.
33 Хэфэр быў бацькам Салпаада, які не меў сыноў, а толькі дачок, імёны якіх: Маала, Ноа, Хэгла, Мэлха і Тэрса.
34 Гэта роды Манасы, і колькасць іх пяцьдзесят дзве тысячы семсот.
35 А Эфраіма сыны па іх родах былі такія: Сутала, ад якога род Суталы; Бэхэр, ад якога род Бэхэра; Тэхен, ад якога род Тэхена.
36 Далей сынам Суталы быў Эран, ад якога род Эрана.
37 Такія роды сыноў Эфраіма, колькасць якіх трыццаць дзве тысячы пяцьсот. Яны нашчадкі Язэпа па сваіх родах.
38 Сыны Бэньяміна па родах сваіх: Бэла, ад якога род Бэлы; Асбэл, ад якога род Асбэла; Ахірам, ад якога род Ахірама;
39 Супам, ад якога род Супама; Хупам, ад якога род Хупама.
40 Сыны Бэлы: Арэд і Нааман; ад Арэда паходзіць род Арэда, ад Наамана род Наамана.
41 Гэта сыны Бэньяміна па родах сваіх, колькасць іх сорак пяць тысяч шэсцьсот.
42 Сыны Дана па сваіх родах: Сухам, ад якога род Сухама; гэта роды Дана па сваіх пакаленнях:
43 усе былі сыны Сухама, колькасць іх шэсцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
44 Сыны Асэра па родах іх: Емна, ад якога род Емны; Ішві, ад якога род Ішві; Бэрыя, ад якога род Бэрыі.
45 Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога род Гебэра, і Мэлхіэль, ад якога род Мэлхіэля.
46 А дачкі Асэра імя было Сараі.
47 Гэта роды сыноў Асэра, колькасць іх пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
48 Сыны Нэфталі па іх родах: Ясіэль, ад якога род Ясіэля; Гуні, ад якога род Гуні;
49 Язэр, ад якога род Язэра, Шылем, ад якога род Шылема.
50 Гэта роды сыноў Нэфталі па сваіх пакаленнях, колькасць іх сорак пяць тысяч чатырыста.
51 Агульная колькасць сыноў Ізраэля, што былі палічаны, шэсцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
52 Потым сказаў Госпад Майсею, кажучы:
53 «Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасць паводле ліку імёнаў.
54 Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім меншую; і кожнаму асобна, як цяпер яны былі палічаны, будзе дадзена уласнасць;
55 зямля павінна быць падзелена жэрабем. Спадчыну маюць атрымаць паводле колькасці пакаленняў бацькоў сваіх.
56 Жэрабем трэба падзяліць уласнасць між вялікімі і малымі родамі».
57 А гэта колькасць сыноў Леві па іх родах: Гэрсон, ад якога род Гэрсона; Кагат, ад якога род Кагата; Мэрары, ад якога род Мэрары.
58 Гэта роды Леві: род Лобні, род Геброна, род Махалі, род Мусі, род Корэ. Кагат жа быў бацькам Амрама,
59 які меў жонку Ёхабэд, дачку Леві, якая нарадзілася яму ў Егіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, сыноў Аарона і Майсея і сястру іх Мірыям.
60 Аарон меў сыноў: Надаба, Абігу, Элеязэра і Ітамара,
61 з якіх Надаб і Абігу памерлі, калі прынеслі чужы агонь перад аблічча Госпада.
62 І ўсіх, каго палічылі, было дваццаць тры тысячы мужчын ад аднаго месяца і вышэй; бо яны не былі палічаны сярод сыноў Ізраэля і не была дадзена ім уласнасць разам з іншымі.
63 Гэта колькасць сыноў Ізраэля, пералічаных Майсеем і Элеязэрам святаром на раўнінах Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;
64 між імі не было нікога з тых, каго Майсей і Аарон лічылі ў пустыні Сінай:
65 бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны перамруць у пустыні; і не застанецца з іх у жывых ніводзін, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.