Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Malachi 1

:
Belarusian - ББЧ
1 Прароцтва. Слова Госпада Ізраэлю праз Малахію.
2 «Я палюбіў вас, кажа Госпад, і вы пытаеце: “У чым выявіў Ты любоў Сваю да нас?” Ці ж Эзаў не быў братам Якуба? кажа Госпад, і Я, аднак, узлюбіў Якуба,
3 а Эзава меў у нянавісці і аддаў горы яго на пустыню і спадчыну яго шакалам пустынным.
4 Калі Эдом так скажа: “Знішчаны мы, але зноў адбудуем тое, што знішчана” вось, што кажа Госпад Магуццяў. “Яны будуць будаваць, і Я развалю; і будуць іх называць “Межы бязбожнасці” і “Народ, на які ўзгарэўся гнеў Госпадаў навекі”.
5 І вочы вашы будуць бачыць гэта, і вы скажаце: “Магутны Госпад і па-за межамі Ізраэля!”
6 Сын паважае бацьку свайго, і слуга гаспадара свайго. Такім чынам, калі Я бацька, дзе ж павага да Мяне? І калі Я Госпад, дзе ж страх перада Мною? кажа Госпад Магуццяў да вас, святары, якія зневажаеце імя Маё і кажаце: “Чым зневажаем мы імя Тваё?”
7 Вы прыносіце на ахвярнік Мой нячысты хлеб і пытаеце: “Чым мы зняважалі Цябе?” Тым, што кажаце: “Стол Госпадаў не варты павагі”.
8 Калі вы складаеце ў ахвяру сляпое, ці ж гэта не дрэнна? І калі прыносіце ў ахвяру тое, што кульгавае ды хворае, дык ці ж гэта не дрэнна? Прынясі гэта князю свайму, ці яму спадабаецца гэта і ці прыхільна гляне на цябе? кажа Госпад Магуццяў.
9 Але цяпер упрошваеце аблічча Бога, каб злітаваўся над вамі! Бо гэта паходзіць з рук вашых. Ці будзе Ён міласцівы да вас? кажа Госпад Магуццяў.
10 Хай бы хто з вас замкнуў дзверы, каб вы надарма не палілі святла на ахвярніку Маім. Вы не падабаецеся Мне, кажа Госпад Магуццяў, і не прыму ахвяру з рук вашых.
11 Ад усходу бо сонца аж да захаду вялікім будзе імя Маё між народамі, ды ў кожным месцы будуць пасвячаць і складаць ахвяру чыстую імю Майму, бо вялікім будзе імя Маё між народамі, кажа Госпад Магуццяў.
12 А вы зневажаеце Яго тым, што кажаце: “Стол Госпадаў апаганены і страва, што кладзецца на яго, нічога не вартая”.
13 І кажаце вы: “О якая праца!” І зневажаеце яго, кажа Госпад Магуццяў. І прыносіце з рабаванага, кульгавае і хворае, ды складаеце ў ахвяру. Ці ж магу Я прыняць гэта з рукі вашай? кажа Госпад.
14 Хай будзе пракляты ашуканец, які мае ў статку сваім самца і, абяцаючы яго, сам складае ў ахвяру Госпаду сапсаванае. Бо Я Валадар Магутны, кажа Госпад Магуццяў, і імя Маё наводзіць страх на народы.