Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Judges 17

:
Belarusian - ББЧ
1 У гарах Эфраіма быў нейкі чалавек імем Міха, які
2 сказаў маці сваёй: «Тысяча сто срэбранікаў, якія ў цябе былі ўкрадзеныя і дзеля якіх, бо я чуў гэта, ты, лаючыся, праклінаеш, вось, яны ў мяне; гэта я іх узяў». Яна яму сказала: «Хай Госпад будзе дабраславёны, сын мой!»
3 І вярнуў ён іх маці сваёй, якая сказала яму: «Гэтае срэбра прысвяціла і паабяцала я Госпаду: з рукі маёй прызначана яно для сына майго, каб ён зрабіў балвана выразанага і балвана літога з металу. І цяпер я аддаю яго табе».
4 Але ён вярнуў тыя срэбранікі маці сваёй, якая ўзяла дзвесце срэбранікаў і дала іх срэбраных спраў майстру, каб зрабіў ён з іх балвана выразанага і балвана літога з металу, бо быў у доме Міхі той,
5 хто, маючы ў сябе бажніцу, зрабіў эфод і тэрафіма і пасвяціў аднаго з сыноў сваіх, каб быў ён у яго святаром.
6 У тыя дні не было цара ў Ізраэлі, і кожны рабіў тое, што яму здавалася слушным.
7 Таксама быў адзін юнак у Бэтлехэме Юдэйскім з роду Юды; і быў ён левіт, і жыў там як чужынец.
8 І, пакінуўшы горад Бэтлехэм Юдэйскі, ён пажадаў вандраваць, дзе яму будзе зручна. І калі ён вандраваў, дайшоў ён на гары Эфраім аж да дома Міхі,
9 які спытаў яго, адкуль ён? Ён адказаў: «Я левіт з Бэтлехэма Юдэйскага, іду, каб пасяліцца, дзе змагу, і ўбачыць, што мне карысна».
10 І сказаў Міха: «Застанься ў мяне, і будзь мне бацькам і святаром, а я дам табе штогод дзесяць срэбранікаў, і маёмасць з адзення і тое, што патрэбна для харчавання».
11 Ён згадзіўся, і застаўся ў гэтага чалавека, і быў яму як адзін з сыноў.
12 І Міха пасвяціў яго і меў таго юнака святаром у сябе, кажучы:
13 «Цяпер я ведаю, што Госпад будзе мне спагадаць, бо я маю левіта святаром».