Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Job 7

:
Belarusian - ББЧ
1 Хіба жыццё чалавека на зямлі гэта не вайна, хіба дні яго не як дні найміта?
2 Як нявольнік прагне ценю і як найміт чакае платы сваёй,
3 так і я меў месяцы мучэнняў і лічыў цяжкія ночы свае.
4 Калі я засну, то буду гаварыць: “Калі ж я ўстану?” І зноў буду чакаць вечара і напоўнюся пакутамі аж да змяркання.
5 Цела маё пакрыта гніллём і брудам пылу, скура мая лопаецца і цячэ [гноем].
6 Дні мае прайшлі хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і скончыліся, як кароткая нітка.
7 Памятай, што жыццё маё подых ветру і маё вока не вернецца, каб пабачыць дабро.
8 І не ўгледзіць мяне позірк чалавека; вочы Твае на мяне, а мяне ўжо не будзе.
9 Як воблака марнее і знікае, так і той, хто сыдзе ў цемру, не падымецца.
10 Ён не вернецца болей у дом свой, і месца яго болей яго не пазнае.
11 Таму і я не буду шкадаваць вуснаў маіх, буду прамаўляць у трывозе духу майго, буду гаварыць з горыччу душы маёй.
12 Ці ж мора я або пачвара марская, што паставіў Ты пры мне варту?
13 Калі скажу я: “Пацешыць мяне ложак мой, і забярэ пасцель мая”,
14 Ты пачынаеш палохаць мяне снамі і трывожыш жахлівымі прывідамі.
15 З гэтай прычыны душа мая выбірае самагубства, а косці мае смерць.
16 Я ў роспачы; жыць болей я ўжо не буду. Злітуйся нада мной, бо дні мае нішто.
17 Што ёсць чалавек, што Ты ўзвялічваеш яго? Або што Ты схіляеш сэрца Сваё да яго?
18 Ты наведваеш яго на світанні і штохвілінна выпрабоўваеш яго.
19 Дакуль жа не адвернеш Ты вачэй ад мяне? Няўжо не дазволіш мне [нават] праглынуць сліну маю?
20 Зграшыў я, дык што маю зрабіць для Цябе, о Вартаўнік над людзьмі? Чаму ўчыніў Ты мяне непрыязным Табе і сам сабе я зрабіўся нязносны?
21 Чаму ж Ты не адпускаеш граху майго і чаму не здымаеш правіннасці маёй? Вось, цяпер я засну ў парахне; і калі назаўтра будзеш шукаць мяне, то не будзе мяне!»