Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Job 40

:
Belarusian - ББЧ
1 І адказваючы, Госпад з віхуры сказаў Ёву:
2 «Як мужчына, падпаяшы сцёгны свае. Я буду ў цябе пытацца, а ты тлумач Мне.
3 Ці хочаш ты абвергнуць суд Мой і асудзіш Мяне, каб сябе апраўдаць?
4 І ці ты маеш плячо, як Бог, і калі ты падобным голасам грыміш, як Ён,
5 атачы сябе прыгажосцю і веліччу і адзенься ў славу і прыгажосць.
6 Пралі абурэнне гневу Свайго і, паглядзеўшы на кожнага ганарлівага, упакор [яго].
7 Глянь на ўсіх пыхліўцаў, і асаром іх, і выгубі бязбожных на іх месцах.
8 Схавай іх разам у пыле і твары іх закрый цемраю.
9 Тады Я прызнаю, што правая рука твая можа збавіць цябе.
10 Вось бегемот, якога Я стварыў разам з табою; і есць ён сена, як вол.
11 Сіла яго ў сцёгнах яго, а дужасць яго ў пупку жывата яго.
12 Круціць хвастом сваім, як кедрам, жылы сцёгнаў яго моцна сплецены.
13 Косці яго як медныя трубы, і храшчы яго як пруты жалезныя.
14 Ён ёсць пачаткам шляхоў Божых. Той, Хто стварыў яго, можа паднесці да яго меч.
15 Горы прыносяць яму ежу, усе звяры дзікія там гуляюць.
16 Ён спіць у рошчах лотасу, у сховах трыснягу і ў балоцістых мясцінах.
17 Рошчы лотасаў распасціраюць над ім цень, атачаюць яго вербы пры ручаю.
18 Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца; ён бяспечны, нават калі вада даходзіць да пашчы.
19 Хто можа захапіць яго на вачах яго ці пракалоць яму ноздры калом?
20 Ці зможаш ты Левіятана выцягнуць кручком і вяроўкаю ці схопіш яго за язык?
21 Ці ўкладзеш ты трысціну ў яго ноздры або ці праколеш сківіцу яго цярнінаю?
22 Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе ласкава?
23 Ці заключыць ён з табою запавет і ты возьмеш яго на вечную службу?
24 Ці пагуляеш ты з ім, як з птушкаю, або прывяжаш яго для сваіх дачок?
25 Ці загледзяцца на яго сябры, ці падзеляць яго купцы?
26 Ці праб’еш ты скуру яго стрэламі, а галаву яго рыбацкай астрогаю?
27 Пакладзі на яго сваю руку, і памятай пра бітву: і больш не будзеш.