Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Isaiah 54

:
Belarusian - ББЧ
1 «Узвесяліся, няплодная, якая не нарадзіла, усклікай і крычы, якая не пакутуеш родамі, бо ў кінутай многа дзяцей, больш, чым у той, якая мае мужа, кажа Госпад.
2 Расшыр прасторы шатра свайго, расцягні сцены сваіх палатак, не шкадуй; папусці даўжэй шнуры свае і калы свае ўмацуй.
3 Бо пашырышся ты направа і налева, і патомства тваё возьме ў спадчыну народы, якія абжывуць пакінутыя гарады.
4 Не бойся, бо не зазнаеш сораму і не пачырванееш, бо не будзе цябе сароміць. Бо забудзешся пра ганьбу маладосці тваёй ды не будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.
5 Бо Хто стварыў цябе, будзе жаніхом тваім, імя Яго Госпад Магуццяў, Адкупіцель твой Святы Ізраэлеў! Называюць Яго Богам усяе зямлі.
6 Бо вось, як жанчыну, кінутую і прыніжаную духам, паклікаў цябе Госпад, ды як да жонкі, у маладосці адпіхнутай, прамаўляе Бог твой.
7 На хвіліну пакінуў Я цябе, ды з вялікай ласкавасцю прытулю цябе.
8 У момант гневу адвярнуў Я на хвіліну аблічча Сваё ад цябе, але ў адвечнай міласэрнасці Сваёй пашкадаваў цябе, кажа Адкупіцель твой, Госпад.
9 Гэта ў Мяне, як у дні Ноя, якому Я пакляўся, што не ўспушчу больш водаў Ноя на зямлю; так прысягаю, што не буду гневацца на цябе і сварыцца на цябе.
10 Горы бо адступяцца ды ўзгоркі трэсціся будуць, але міласэрнасць Мая не адступіцца ад цябе і не захістаецца прымірэнне Маё, кажа Госпад, Літасцівец твой.
11 О няшчасны, бурамі кіданы і без аніякай пацехі! Вось, Я пакладу каменні твае на карбункулах; пакладу падмуркі твае на сапфірах;
12 зраблю ўмацаванні твае з рубінаў, а брамы твае з каштоўных камянёў, а ўсю агароджу тваю з самацветаў.
13 Твае дзеці будуць усе вучнямі Госпада, і вялікая згода будзе ў дзяцей тваіх;
14 у справядлівасці будзеш угрунтаваны. Будзеш ухаваны ад здзеку, бо не будзеш баяцца, і ад жаху, бо ён не наблізіцца да цябе.
15 Вось, калі адбудзецца напад, не будзе гэта ад Мяне; хто на цябе нападзе, упадзе насупраць цябе.
16 Вось жа, Я стварыў каваля, які раздувае вуглі ў агні ды выцягвае прыладу для сваёй работы; і Я стварыў таксама нішчыцеля на знішчэнне.
17 Любая прылада, якая выліта супраць цябе, не будзе карыснай. І кожны язык, які спрачаецца з табою, асудзіш: такая спадчына слугаў Госпада і справядлівасць іх ад Мяне», кажа Госпад.