Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Genesis 49

:
Belarusian - ББЧ
1 І паклікаў Якуб сыноў сваіх, і сказаў ім: «Збярыцеся, каб мне абвясціць, што чакае вас у пазнейшых часах.
2 Збярыцеся і паслухайце, сыны Якуба, паслухайце бацькі вашага, Ізраэля!
3 Рубэн, першародны мой, ты моц мая і пачатак сілы маёй; першы па дастойнасці, старэйшы па сіле!
4 Пенячыся, як вада, не будзеш пяршынстваваць, бо ты ўвайшоў у ложак бацькі свайго і апаганіў пасцель маю.
5 Сімяон і Леві браты, начынне гвалту зброя іх.
6 У іх нараду не ўвойдзе душа мая, і ў сходзе іх хай не будзе славы маёй, бо ў шале сваім забілі яны чалавека і ў сваволлі сваім падрэзалі жылы быкоў.
7 Праклятая лютасць іх, бо ўпорыстая, і заядласць іх, бо тупая! Падзялю іх у Якубе і раскіну іх у Ізраэлю.
8 Юда, цябе будуць хваліць браты твае, твая рука на карках ворагаў тваіх; будуць пакланяцца табе сыны бацькі твайго.
9 Юда малады леў, сын мой, ад здабычы падняўся ты; адпачыць лёг ён, як леў і быццам львіца, і хто пабудзіць яго?
10 Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
11 Прывязваючы да вінаградніку аслянятка сваё і да ўшчэпу вінаграднага сына асліцы сваёй, памые ў віне адзенне сваё ды ў крыві вінаграду плашч свой.
12 Вочы яго цямнейшыя за віно, і зубы яго бялейшыя за малако.
13 Забулон на беразе мора будзе жыць і ў прыстані караблёў, пашыраючыся аж да Сідона.
14 Ісахар асёл дужы, што ляжыць паміж загонаў.
15 Ён убачыў, што супачынак гэта добра і што зямля гэта найлепш; і падставіў ён плячо сваё да нашэння, і пачаў служыць за плату.
16 Дан будзе судзіць народ свой як адно з пакаленняў Ізраэля.
17 Дан станецца змяёю на дарозе, гадзінай на сцежцы, што кусае ногі каня, каб коннік яго падаў назад.
18 Чакаць буду, Госпадзе, збаўлення Твайго!
19 Гад разбойнікі будуць нападаць на яго, а ён будзе наступаць ім на пяты.
20 Асэр сыты хлеб яго, і ён будзе дзяліць раскошы царскія.
21 Нэфталі адпушчаная лань, што дае прыгожыя рогі.
22 Язэп урадлівае дрэва, урадлівае дрэва над крыніцаю: галінкі яго выступаюць па-за мурам.
23 Але дражнілі яго і сварыліся, і варожымі яму былі тыя, якія маюць дроцікі.
24 Ды зламаўся лук іх, і аслаблі мышцы плечаў іх дзякуючы рукам Усемагутнага Якуба, дзякуючы імю Пастыра, Каменя Ізраэля.
25 Бог бацькі твайго будзе Успаможцам тваім, і Усемагутны будзе дабраслаўляць цябе дабраславеннямі нябеснымі з гары, дабраславеннем бездані, што ляжыць унізе, дабраславеннем грудзей і ўлоння.
26 Дабраславенні бацькі твайго ўзмацніліся па-над дабраславеннямі гораў адвечных і па-над пажаданнямі ўзгоркаў спрадвечных; хай будуць яны на галаве Язэпа і на цемені выбранца між братоў сваіх.
27 Бэньямін воўк драпежны, шторання будзе есці здабычу, а вечарам дзяліць здабытак».
28 Усе яны гэта дванаццаць пакаленняў Ізраэля. Вось, гэта сказаў ім бацька іх і дабраславіў кожнага паасобку асабістымі дабраславеннямі.
29 А потым даў ім загад, кажучы: «Я далучаюся да народа свайго; дык пахавайце мяне з бацькамі маімі ў пячоры Махпэла, якая знаходзіцца на полі Эфрона Хетыта,
30 насупраць Мамрэ, у зямлі Ханаан, якую купіў Абрагам з полем ад Эфрона Хетыта як магілу ва ўласнасць для пахавання.
31 Там пахавалі яго і жонку яго, Сару, там пахаваны Ізаак з Рэбэкай, жонкай сваёй, там і Лія ляжыць пахаваная;
32 Сгэта поле і пячора, якая на ім, куплена ў сыноў Хетытавых».
33 Скончыўшы даручэнні сынам сваім, паклаў ён ногі свае на ложку і сканаў, і быў далучаны да народа свайго.