Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 61

:
Belarusian - ББЛ
1 Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Давідава.
2 Толькі ў Богу душа мая суцяшаецца; ад Яго выратаваньне маё.
3 Толькі Ён цьвярдыня мая, ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся болей.
4 Дакуль будзеце налягаць на чалавека? Абвалены будзеце вы, усе вы, як сьцяна нахіленая, як плот расхістаны.
5 Яны скінуць яго з вышыні намысьлілі, ашукаю скарысталіся; вуснамі дабраслаўляюць, а ў сэрцы сваім клянуць.
6 Толькі ў Богу, душа мая, супакойвайся! бо на Яго ўся надзея мая.
7 Толькі Ён цьвярдыня мая і ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся.
8 У Богу выратаваньне маё і слава мая; скала сілы маёй і надзея мая ў Богу.
9 Народзе! на Яго спадзявайся ўвесь час; сэрца маё прад Ім вылівайце: Бог нам прыстанішча.
10 Сыны чалавечыя марнасьць адна; сыны мужоў ашуканства; калі іх пакласьці на вагі, усе яны разам лягчэйшыя за пустату.
11 Не спадзявайцеся на рабункі, і не выхваляйцеся крадзяжом; калі багацьце множыцца, ня хілецеся да яго сэрцам.
12 Аднойчы сказаў Бог, і двойчы я гэта пачуў, што сіла у Богу,
13 і ў Цябе, Госпадзе, міласьць, бо Ты плаціш кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.