Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Psalms 46

:
Belarusian - ББЛ
1 Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.
2 Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;
3 бо Гасподзь Усявышні грозны, вялікі Цар над усёю зямлёю;
4 скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;
5 выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў.
6 Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
7 Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;
8 бо Бог Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.
9 Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;
10 сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі Божыя; Ён узьнесены над намі.