Bible

Upgrade

Your Church Presentations in Minutes

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 121

:
Belarusian - ББЛ
1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
2 Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме,
3 Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,
4 куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.
5 Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.
6 Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!
7 Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства у харомах тваіх!
8 Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: "Мір табе!"
9 Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.