Bible

Connect

With Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 16

:
Belarusian - ББЛ
1 Чалавеку належаць намеры сэрца, а адказ языка ад Госпада.
2 Усе шляхі чалавека чыстыя ў яго­ных вачах, а Гасподзь выпрабоўвае душы.
3 Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца.
4 Усё зрабіў Гасподзь дзеля Сябе; і нават бязбожнага на дзень гневу.
5 Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня.
6 Міласэрнасьцю і праўдаю ачышча­ецца грэх, і страх Гасподні адводзіць ад ліха.
7 Калі Госпаду падабаюцца шляхі ча­лавека, Ён і ворагаў яго прымірае зь ім.
8 Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю.
9 Сэрца чалавека абдумвае свой шлях, а Гасподзь кіруе шэсьцем ягоным.
10 У вуснах у цара слова натхнё­нае; вусны яго не павінны грашыць на судзе.
11 Правільныя вагі і вагавыя шалі ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе.
12 Агідная царам дзея беззакон­ная, бо праўдай мацуецца трон.
13 Прыемныя цару вусны праўдзівыя, а таго, хто гаворыць праўду, ён любіць.
14 Царскі гнеў весьнік сьмерці; а мудры чалавек умілажальвае яго.
15 У ясным позірку цара жыцьцё, і ўпадабаньне ягонае як воблака з позьнім дажджом.
16 Здабыць мудрасьць намнога лепш за золата, і здабыць розум лепш за чыстае срэбра.
17 Шлях у праведных унікаць зла; той ратуе душу сваю, хто зважае на шлях свой.
18 Пагібелі папярэднічае гонар, і падзеньню пыха.
19 Лепей упакорвацца духам з лагод­нымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі.
20 Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Го­спада, той шчасны.
21 Мудры сэрцам разумным наза­вецца, і салодкая мова дадасьць да навукі.
22 Розум таму, хто мае яго, крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных дурнота.
23 Сэрца мудрага язык ягоны ўмудрае і памнажае веды ў вуснах ягоных.
24 Прыемная мова сотавы мёд, са­лодкая душы і гойная касьцям.
25 Ёсьць шляхі, якія здаюцца чала­веку простымі, але канец іх да сьмерці.
26 Працаўнік працуе на сябе, бо па­нукае яго рот ягоны.
27 Чалавек падступны намышляе благое, і на вуснах у яго нібы агонь па­лючы.
28 Чалавек хітры сее разлад, а нага­воршчык разлучае сяброў.
29 Чалавек зь нядобрымі намерамі разбэшчвае блізкага свайго і вядзе яго на дарогу благую;
30 прыплюшчвае вочы, каб прыду­маць падступства; закусваючы губы сабе, чыніць зладзейства.
31 Вянок славы сівізна на дарозе праўды.
32 Доўгацярплівы лепшы за адваж­нага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.
33 На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны ад Госпада.