Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 13

:
Belarusian - ББЛ
1 Мудры сын слухае бацькавых на­стаўленьняў; а насьмешнік ня слухае за­сьцярогаў.
2 Ад плоду вуснаў сваіх чалавек спа­жывае дабро, а душа здраднікаў закона зло.
3 Хто захоўвае вусны свае, той за­хоўвае душу сваю, а хто шырока свой рот разьзяўляе, таму бяда.
4 Душа гультая жадае, але марна: а душа руплівых насыціцца.
5 Праведнік ненавідзіць ілжывае слова, а бязбожны сарамаціць і ганьбіць сябе.
6 Праўда ахоўвае беззаганнага ў да­розе, а бязбожнасьць губіць грэшнікаў.
7 Сёй-той выдае сябе за багатага, а ў яго нічога няма; другі сябе за беднага, а ў яго багацьця многа.
8 Багацьцем сваім чалавек адкупляе жыцьцё сваё, а бедны і пагрозы ня чуе.
9 Сьвятло праведных весела гарыць; а сьветач бязбожных тухне.
10 Ад пыхі паходзіць разлад, а ў тых, што раяцца, мудрасьць.
11 Багацьце ад марнасьці памянша­ецца, а хто зьбірае працаю, памнажае яго.
12 Надзея, якая доўга ня праўдзіцца, стамляе сэрца, а жаданьне, якое споўнілася, як дрэва жыцьця.
13 Хто пагарджае словам, той робіць шкоду сабе; а хто баіцца запаведзі, будзе ўзнагароджаны.
14 Навука ў мудрага крыніца жыцьця, якая аддаляе ад сьмерці.
15 Добры розум дае зычлівасьць; а дарога бязбожных цьвёрдая.
16 Кожны разумны дзее зь ведань­нем, а немысель выстаўляе на паказ ду­расьць.
17 Неразумны пасол трапляе ў бяду, а верны пасланец ратунак.
18 Галеча і ганьба таму, хто пагард­жае навукай; а хто трымаецца на­стаўленьня, пашанаваны будзе.
19 Жаданьне, якое споўнілася, прыемнае душы; агідна неразумнаму ўхіляцца ад зла.
20 Хто сябруе з мудрым, будзе мудры; а хто сябруе зь неразумнымі, раз­бэсьціцца.
21 Грэшнікаў даганяе зло, а пра­веднікам дасца дабро.
22 Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшніка зьберагаецца правед­наму.
23 Шмат хлеба бывае і на палетку ў бедных; але маёмасьць гіне ад бяспраўя.
24 Хто шкадуе дубца свайго, той не­навідзіць сына; а хто любіць, той змалку карае яго.
25 Праведнік есьць да сытасьці, а жывот бязбожных церпіць нястачы.