Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 93

:
Belarusian - БББ
1 ГОСПАД валадарыць, апрануўся ў веліч, апрануўся ГОСПАД у моц і падперазаўся. Ён сусьвет умацаваў, што не захістаецца.
2 Умацаваны пасад Твой ад спрадвечных часоў; і Ты спакон вякоў!
3 Узьнімаюць рэкі, ГОСПАДЗЕ, узьнімаюць рэкі голас свой, узьнімаюць рэкі хвалі свае.
4 Слаўнейшы за голас водаў вялікіх, за хвалі марскія слаўны на вышынях ГОСПАД.
5 Сьведчаньні Твае вельмі верныя; сьвятасьць аздабляе дом Твой, ГОСПАДЗЕ, на вечныя дні!