Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 46

:
Belarusian - БББ
1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.
2 Бог для нас прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.
3 Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,
4 хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях)
5 [Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.
6 Бог пасярод яго, дык не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца.
7 Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.
8 ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш Бог Якуба. (Сэлях)
9 Хадзеце, пабачце дзеі ГОСПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,
10 Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды рассякае, калясьніцы паліць у агні.
11 “Спыніцеся, пазнайце, што Я Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!”
12 ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш Бог Якуба! (Сэлях)