Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 2

:
Belarusian - БББ
1 Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае?
2 Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:
3 “Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!”
4 Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх.
5 І скажа да іх у гневе Сваім і ў ярасьці Сваёй напужае іх:
6 “Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!”
7 Я абвяшчу пастанову: “ГОСПАД сказаў да мяне: Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!
8 Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя на ўласнасьць Табе.
9 Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”.
10 Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!
11 Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.
12 Слаўце Сына, каб не разгневаўся, і каб ня зьнішчыў шляху вашага, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.