Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 124

:
Belarusian - БББ
1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, скажы, прашу, Ізраіль,
2 калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек,
3 тады яны б нас жывымі праглынулі, як гнеў іхні распаліўся на нас,
4 тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя,
5 тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя.
6 Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу.
7 Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі!
8 Дапамога нашая у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.