Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 114

:
Belarusian - БББ
1 Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужацкага,
2 стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль [месцам] панаваньня Ягонага.
3 Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.
4 Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі быццам ягняты.
5 Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад?
6 Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі быццам ягняты?
7 Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якубавага,
8 Які перамяняе скалу ў возера воднае, крамень у крыніцу водаў.