Bible

Engage

Your Congregation Like Never Before

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 19

:
Belarusian - БББ
1 Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны.
2 Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], згрэшыць.
3 Неразумнасьць чалавека кры?віць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА.
4 Маёмасьць дадае шматлікіх сяброў, а ўбогага пакідае бліжні ягоны.
5 Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, не ўратуецца.
6 Шмат хто паніжаецца перад магнатам, і кожны бліжні чалавеку, які [дае] падарункі.
7 Усе браты беднага ненавідзяць яго, тым больш сябры ягоныя аддаляюцца ад яго; той бяжыць, каб паразмаўляць, але іх няма.
8 Хто набывае розум, той любіць душу сваю, хто шукае разважлівасьці знаходзіць дабро.
9 Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, загіне.
10 Не пасуе дурню раскоша, тым больш слузе мець уладу над князямі.
11 Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго у прабачэньні правінаў.
12 Гнеў валадара як ры?каньне ільва, а зычлівасьць ягоная як раса на траве.
13 Неразумны сын загуба для бацькі, а сварлівая жонка як няспыннае капаньне [праз дах].
14 Дом і маёмасьць спадчына ад бацькоў, але разумная жонка ад ГОСПАДА.
15 Лянота кідае ў сон, і нядбайная душа будзе цярпець голад.
16 Хто захоўвае прыказаньні захоўвае душу сваю, хто не шануе шлях Яго памрэ.
17 Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.
18 Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычы?ніцца да загубы яго душа твая.
19 Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].
20 Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].
21 Шмат думак у сэрцы чалавека, але збудзецца намер ГОСПАДА.
22 Пажаданая для чалавека міласэрнасьць ягоная, і бедны лепшы за чалавека хлусьлівага.
23 Страх перад ГОСПАДАМ [вядзе] да жыцьця, і такі [чалавек] будзе жыць, і насыціцца, і зло не наведае яго.
24 Гультай хавае руку сваю ў місе, але нават да вуснаў сваіх не падымае яе.
25 Бі насьмешніка, і неразумны паразумнее, дакарай разумнага, і ён здабудзе веданьне.
26 Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу.
27 Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня.
28 Сьведка нягодны насьміхаецца над судом, і вусны бязбожнікаў глытаюць злачынства.
29 Падрыхтаваныя прысуды для насьмешнікаў, а хвастаньне на плечы дурняў.